Супрацоўнікі Надоджанскага падраздзялення памежнай службы на захадзе Польшчы затрымалі дваіх палякаў, падазраваных у гандлі людзьмі, падбухторванні да прастытуцыі і адмыванні грошай.
45-гадовая жанчына і 43-гадовы мужчына вербавалі жанчын пад выглядам фіктыўных шлюбаў з замежнікамі. Ахвяр прымушалі да прастытуцыі, а падазраваныя атрымлівалі прыбытак ад гэтай злачыннай дзейнасці.
Расследаванне працягваецца, высвятляюцца дадатковыя ахвяры.
Гандаль людзьмі караецца ў Польшчы пазбаўленнем волі на тэрмін да 20 гадоў.
IAR/яс