Новая сядзіба Цэнтра Еўрапейскага касмічнага агенцтва ў Польшчы будзе пабудавана ў Варшаве, пра гэта паведаміў прэм'ер Дональд Туск(Donald Tusk) падчас прэс-канферэнцыі, у якой прынялі ўдзел генеральны дырэктар Еўрапейскага касмічнага агенцтва Ёзэф Ашбахер(Josef Aschbacher) і міністр фінансаў і эканомікі Анджэй Даманскі(Andrzej Domański).
Кіраўнік польскага ўраду таксама падкрэсліў, што стварэнне новага цэнтра, між іншым, гарантуе бяспеку спадарожнікаў Польшчы.
— Тут у Польшчы згаданы касмічны цэнтр будзе, між іншым, адказваць за даследаванні і дзеянні ў сферы dual-use, сферы бяспекі і кіравання крызісамі. Сёння для гэтага неабходныя тэхналогіі, звязаныя непасрэдна з даследаваннем космасу, — сказаў прэм’ер.
Дональд Туск заявіў, што адной з мэтаў новага цэнтра Еўрапейскага касмічнага агенцтва ў Варшаве будзе стварэнне першага польскага касмічнага карабля.
IAR/аз