Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча не здыме забароны на імпарт сельгаспрадуктаў з Украіны — віцэ-міністр сельскай гаспадаркі

13.07.2026 17:15
Польшча, Славакія і Венгрыя, захоўваюць эмбарга на сельскагаспадарчую прадукцыю з Украіны з-за клопату пра інтарэсы сваіх фермераў.
Намеснік міністра сельскай гаспадаркі Адам НовакPAP/Wiktor Dąbkowski

Польшча пакуль не здыме забароны на імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны. Пра гэта ў Бруселі абвясціў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Польшчы Адам Новак (Adam Nowak).

Новае гандлёвае пагадненне ЕС з Украінай дзейнічае з лістапада, і тэарэтычна ўсе аднабаковыя забароны павінны быць знятыя. Аднак Польшча, а таксама Славакія і Венгрыя, захоўваюць эмбарга на сельскагаспадарчую прадукцыю з Украіны з-за клопату пра інтарэсы сваіх фермераў.

— Мы не бачым магчымасці адмены гэтай аднабаковай забароны, бо гэта было б некарысна для польскага сельскагаспадарчага рынку, польскіх фермераў, а таксама спажыўцоў. Украіна атрымала лібералізаваны доступ да еўрапейскіх рынкаў, без неабходнасці выканання стандартаў, якія павінны выконваць польскія фермеры. Таму на дадзены момант, гэта адзінае рашэнне для стабілізацыі польскага рынку, — заявіў віцэ-міністр сельскай гаспадаркі.

Еўрапейская камісія неаднаразова ціснула на Польшчу, Славакію і Венгрыю па гэтым пытанні. Тэарэтычна яна магла б пачаць справу аб парушэнні заканадаўства ЕС, але пакуль што ўстрымліваецца ад прыняцця такога рашэння, бо ведае, што гэтае далікатнае пытанне.

IAR/аз

«Права і справядлівасць» прапануе прыняць рэзалюцыю супраць членства Украіны ў Еўрасаюзе

11.07.2026 13:02
Гэта адказ правых сілаў на рашэнне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага прысвоіць вайсковаму падраздзяленню званне «Героі УПА».