Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча патрабуе пераходных перыядаў для Украіны

14.07.2026 12:35
14-га ліпеня Украіна адкрыла другі раздзел перамоваў з Еўрапейскім Саюзам, які тычыцца замежных спраў, бяспекі і абароны.
     ,                       .
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, міністр замежных спраў Нідэрландаў Том Берэндсен і міністр замежных спраў Бельгіі Максім Прэво размаўляюць падчас пасяджэння Еўрапейскай рады па замежных справах у Брусэлі. Ілюстрацыйнае фотаEPA/OLIVIER MATTHYS Dostawca: PAP/EPA.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ігнацы Немчыцкі падкрэсліў, што гэта сімвалічны крок і не прадвызначае вынік перамоваў.

Расплата з мінулым і дасягненне кансэнсусу зʼяўляюцца важнымі элементамі ў перамовах Украіны з ЕС. Намеснік польскага міністра замежных спраў выказаўся пра гэта ў Бруселі, спасылаючыся на апошнія спрэчкі паміж Варшавай і Кіевам. Польшча чакае, што Украіна прызнае віну за генацыд на Валыні.

У звязку з гэтым Польшча ў перамовах Еўрапейскага Саюзу з Украінай патрабуе пераходных перыядаў. Намеснік міністра замежных спраў Ігнацы Немчыцкі абвясціў пра гэта ў Бруселі. Варшава дала пра гэта сігнал падчас перамоваў паміж ЕС і Украінай.

— Такая інфармацыя, агучаная на самым пачатку, таксама зʼяўляецца важнай інфармацыяй як для краіны-кандыдата, так і для ўсіх астатніх, хто сядзіць за сталом, што мы будзем імкнуцца да дадзенага рашэння. У нас ёсць сектары, якія лічацца найбольш адчувальнымі, дзе мы павінны абараняць свае інтарэсы, і мы будзем гэта рабіць»,  сказаў намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў.

Найбольш адчувальнымі сектарамі для Польшчы ў кантэксце перамоваў аб далучэнні з Украінай зʼяўляюцца сельская гаспадарка і транспарт.

Працягласць пераходных перыядаў будзе абмяркоўвацца і ўзгадняцца толькі пасля завяршэння адпаведных раздзелаў перамоваў.

ПР/юл