Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Польшчы наклаў вета на закон аб статусе бліжэйшай асобы

17.07.2026 13:13
Заблакаваны прэзідэнтам дакумент прадугледжваў, што пасля заключэння натарыяльнай дамовы два паўналетнія чалавекі маглі б атрымаць доступ да медыцынскай інфармацыі адзін пра аднаго ды інш. 
Прэзідэнт Польшчы Караль НаўроцкіФота: PAP/Marcin Obara

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі наклаў вета на закон аб статусе бліжэйшай асобы, які павінен быў урэгуляваць правы людзей, што жывуць разам без шлюбу, незалежна ад іх полу.

— У нас ёсць дзяржаўная рэгістрацыя саюза. Ёсць замацаваныя законам абавязкі ўзаемнай павагі, вернасці, дапамогі і клопату. Ёсць падатковыя, спадчынныя, сацыяльныя і пенсійныя прывілеі. То-бок узнаўляецца прававое ядро шлюбу, але пад іншай назвай і без поўнага пераліку абавязкаў, якія вынікаюць са шлюбу, — заявіў польскі лідар.

Заблакаваны прэзідэнтам дакумент прадугледжваў, што пасля заключэння натарыяльнай дамовы два паўналетнія чалавекі маглі б атрымаць доступ да медыцынскай інфармацыі адзін пра аднаго, права арганізоўваць пахаванне, атрымліваць асобныя сацыяльныя выплаты, а таксама карыстацца іншымі юрыдычнымі гарантыямі.

iar/эж

Урад Польшчы прыняў законапраект аб статусе бліжэйшай асобы або партнёрскіх адносінах

30.12.2025 15:26
«Гэта гістарычны момант».