Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы 18-гадовага ўкраінца абвінавацілі ў дыверсіях на карысць расійскіх спецслужбаў

17.07.2026 15:44
Паводле следства, з лістапада 2024 да жніўня 2025 года юнак мог здзейсніць 47 злачынстваў, у тым ліку апаганьванне мемарыялаў польскім ахвярам УПА. 
   (.ABW)
Агенцтва ўнутранай бяспекі (поль.ABW)gov.pl

У Польшчы 18-гадоваму грамадзяніну Украіны прад'явілі абвінавачанні ў супрацоўніцтве з расійскімі спецслужбамі і падрыхтоўцы дыверсій. Пра гэта паведамляе  Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW).

Паводле следства, з лістапада 2024 да жніўня 2025 года юнак мог здзейсніць 47 злачынстваў, у тым ліку апаганьванне мемарыялаў польскім ахвярам УПА. Польскія спецслужбы сцвярджаюць, што яго дзеянні былі накіраваныя на распальванне варожасці паміж палякамі і ўкраінцамі.

Акрамя таго, следства лічыць, што падазраваны рыхтаваў запуск беспілотніка над аўтамабілем прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага падчас вайсковага параду. Яго затрымалі за некалькі дзён да мерапрыемства. Паводле ABW, вярбоўка выканаўцаў адбывалася праз месенджары, а фінансаванне — з выкарыстаннем крыптавалюты. У выпадку доказу віны маладому чалавеку пагражае пажыццёвае зняволенне.

pap/эж