Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сейм Польшчы абраў кандыдатку на пасаду амбудсвумэн

17.07.2026 16:16
Сыльвія Грэгорчык-Абрам — адвакатка, сузаснавальніца грамадзянскай ініцыятывы «Вольныя суды» і Камітэта абароны правасуддзя.
 -  ,
Сыльвія Грэгорчык-Абрам — адвакатка, сузаснавальніца грамадзянскай ініцыятывы «Вольныя суды» і Камітэта абароны правасуддзяФота: https://x.com/KancelariaSejmu/status/2078053899953393912/photo/1

Сейм Польшчы падтрымаў кандыдатуру адвакаткі і праваабаронцы Сыльвіі Грэгорчык-Абрам на пасаду ўпаўнаважанага па правах чалавека. Каб яна магла заняць гэтую пасаду, яе прызначэнне яшчэ павінен ухваліць Сенат.

За кандыдатуру, вылучаную кіруючай «Грамадзянскай кааліцыяй» і «Левымі», прагаласавалі 233 дэпутаты. Яе супернік, кандыдат ад партыі «Права і справядлівасць» Адам Бароўскі, атрымаў 177 галасоў.

Сыльвія Грэгорчык-Абрам — адвакатка, сузаснавальніца грамадзянскай ініцыятывы «Вольныя суды» і Камітэта абароны правасуддзя. Яна таксама ўзначальвала камісію Міністэрства юстыцыі, якая расследавала выпадкі ціску на арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў 2015–2023 гадах.

Тэрмін паўнамоцтваў дзейнага амбудсмена Польшчы Марціна Вёнцка заканчваецца 23 ліпеня.

iar/эж