Прэс-сакратар пажарнай службы Войцех Гралец паведаміў Польскаму радыё, што пасля бурнага дня ноч была спакойнай.
— Пажарная служба зафіксавала 17-га ліпеня 582 здарэнні ў звязку з навальніцамі, якія прайшлі над Польшчай. Найбольш выпадкаў было зафіксавана на тэрыторыі Вялікапольскага ваяводства — 132, Любускага — 127 і Ніжнесілезскага — 96. Сёння раніцай пажарныя 60 разоў выязджалі на ліквідацыю наступстваў навальніц.
Сіноптыкі таксама папярэджваюць пра навальніцы амаль па ўсёй тэрыторыі Польшчы ў суботу 18-га ліпеня. У Бешчадах абвешчана папярэджанне другога ўзроўню. Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі (IMGW) прагназуе там навальніцы, якія месцамі прывядуць да ападкаў колькасцю ад 25 да 40 літраў вады на квадратны метр, а таксама да парываў ветру да 90 кіламетраў у гадзіну. Магчымы лакальны град.
У астатняй частцы Польшчы — за выключэннем Любускага і Заходнепаморскага ваяводстваў і заходніх паветаў Вялікапольскага, Ніжнесілезскага і Памеранскага ваяводстваў — дзейнічаюць папярэджанні першага ўзроўню.
ПР/юл