Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Да «Усходняга шчыта» Польшчы могуць далучыцца Францыя і ЗША

22.07.2026 16:34
Ужо цяпер у рамках праграмы польскіх вайскоўцаў падтрымліваюць некалькі дзясяткаў інжынераў Бундэсвера.
-  ()
Польска-беларуская мяжа (ілюстрацыя)strazgraniczna.pl

Да праграмы ўмацавання ўсходняй мяжы Польшчы «Усходні шчыт» могуць неўзабаве далучыцца французскія і амерыканскія вайскоўцы. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Паводле яго, цяпер вядзецца вывучэнне мясцовасці перад магчымым прыцягненнем французскіх вайскоўцаў, а ў верасні аналагічная місія пройдзе з удзелам амерыканскіх салдат. Міністр адзначыў, што праект паступова становіцца агульнай ініцыятывай саюзнікаў па НАТА.

Ужо цяпер у рамках праграмы польскіх вайскоўцаў падтрымліваюць некалькі дзясяткаў інжынераў Бундэсвера. Іх місія мае часовы, навучальна-інжынерны і небаявы характар.

«Усходні шчыт» прадугледжвае будаўніцтва абарончых умацаванняў, сістэм выяўлення пагроз, лагістычнай інфраструктуры і сродкаў супрацьдзеяння беспілотнікам уздоўж каля 800-кіламетровай  мяжы Польшчы з Беларуссю і Расіяй. Праект разглядаецца як адзін з ключавых элементаў умацавання ўсходняга флангу НАТА.

эж