Замежныя кампаніі для навучання штучнага інтэлекта масава скупляюць кнігі ў польскіх букіністычных крамах. Набыццё і сканаванне старых выданняў — гэта адзін са спосабаў «навучання» новых версій моўных мадэляў і чат-ботаў.
Асаблівай папулярнасцю карыстаецца навуковая літаратура па гісторыі, праве і эканоміцы.
Адзін з варшаўскіх антыквараў Марцін Галонзка (Marcin Gałązka) распавядае, што па электроннай пошце з ім звязалася канадская кампанія, якая шукае польскія выданні.
— Іхны спіс уключае 800 000 польскіх тытулаў, і яны з задавальненнем купілі б гэтыя кнігі ў мяне оптам. Між тым, падчас сканавання кнігі разбіваюцца на асобныя старонкі, каб машына магла хутчэй іх сканаваць. А потым, па сутнасці, яны (старонкі — рэд.) трапляюць на смеццезвалку, — кажа гандляр кнігамі.
Марцін Галонзка не пагаджаецца на такое стаўленне да кніг.
— Нацыянальная бібліятэка таксама скануе свае калекцыі, але робіць гэта з павагай да асобніка. Гэта не так, што бібліятэка скануе кнігу і выкідвае яе. Кніга вяртаецца на паліцу. Аднак, тут мы маем справу з варварствам. Мяне гэта абурае. Ёсць таксама людзі, якіх абурае тое, што інтэлектуальная ўласнасць эксплуатуецца такім некантраляваным чынам. У ЗША судовыя справы працягваюцца гадамі, бо гэта па сутнасці новая з'ява, — кажа Марцін Галонзка.
Амерыканская кампанія «Antropic» была абавязана выплаціць групе выдаўцоў і аўтараў кніг 1,5 мільярда долараў у рамках судовага пагаднення за незаконнае выкарыстанне іх твораў для навучання мадэлі «Claude».
IAR/аз