Прэм'ер-міністр Дональд Туск чакае ад прэзідэнта Караля Наўроцкага рэакцыі на этнічна матываваны гвалт, які ўсё часцей адбываецца ў Польшчы. Як заявіў кіраўнік урада, яго ўчорашні зварот (аўторак, 28 ліпеня) па гэтым пытанні застаўся без адказу.
— Пакуль адказам з’яўляецца маўчанне. Адказ прэзідэнта на мой заклік, каб усе, хто адчувае сябе адказным за тое, што адбываецца ў Польшчы, і што мае непасрэднае значэнне з іміджам і рэпутацыяй Польшчы. Таму я чакаю адказа ад прэзідэнта, які не раз праславіўся гвалтоўнымі паводзінамі, каб ён вельмі выразна правёў мяжу і сказаў: «Стоп».
Пасля гэтых слоў, паявіўся каментар для Polsat News прэс-сакратара прэзідэнта Рафала Ляшкевіча. Ён сказаў, што гэта ўрад адказвае за бяспеку на польскіх вуліцах, таму Дональду Туску павінна быць сорамна.
У нядзелю ва Уроцлаве бандыты жорстка збілі ўкраінскую пару пасля таго, як яна зрабіла ім заўвагу ў краме. Паліцыя затрымала двух чалавек. Улады ўсё яшчэ шукаюць апошняга нападніка.
ав