Пажары ў Грэцыі працягваюць уяўляць пагрозу для жыхароў і турыстаў. Міністэрства замежных спраў Польшчы рэкамендуе палякам, якія знаходзяцца ў згаданай краіне або плануюць паездкі туды, сачыць за аб'явамі мясцовых уладаў і выконваць іх рэкамендацыі.
— Папярэджанні аб пажарах у канкрэтным раёне перадаюцца мясцовымі службамі разам з рэкамендацыямі, таксама на англійскай мове, у выглядзе PUSH-паведамленняў на тэлефоны, — чытаем у заяве.
Міністэрства замежных спраў рэкамендуе турыстам сачыць за бягучай сітуацыяй на сайце грамадзянскай абароны Грэцыі і ў сацыяльных сетках экстранай службы.
Інфармацыю аб актыўных пажарах таксама можна адсочваць у рэжыме рэальнага часу праз сэрвіс NASA і партал foties.gr.
Міністэрства замежных спраў Польшчы нагадвае, што тураператар нясе адказнасць за бяспеку ўдзельнікаў арганізаваных тураў. Індывідуальным падарожнікам рэкамендуецца сачыць за мясцовымі навінамі, падтрымліваць сувязь са сваім уладальнікам жылля і выконваць усе інструкцыі мясцовых службаў.
IAR/аз