Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Індэкс WIG20 дасягнуў гістарычнага максімуму

03.08.2026 15:35
Гэта пацвярджае вельмі добры стан польскага рынку, лічыць эканаміст.
Сядзіба Варшаўскай фондавай біржыAutorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=89247109

Рэкорд на Варшаўскай фондавай біржы. Індэкс WIG20 дасягнуў гістарычнага максімуму, перавысіўшы пік, усталяваны амаль 19 гадоў таму, да сусветнага фінансавага крызісу.

Галоўны эканаміст «Business Centre Club» прафесар Павел Вайцяхоўскі (Paweł Wojciechowski) лічыць, што перавышэнне адзнакі ў 3 945 пунктаў пацвярджае вельмі добры стан польскага рынку.

— Мы можам быць рады, што, нягледзячы на працяг расійскай вайну ва Украіне і геапалітычную сітуацыю, выкліканую канфліктам паміж Іранам, ЗША і Ізраілем, польская эканоміка развіваецца ў тэмпе больш за 3%. Нягледзячы на высокі дэфіцыт і павелічэнне грамадскай запазычанасці, інвестары прагназуюць далейшы эканамічны рост і гэта выдатна, — лічыць эканаміст.

WIG20 — гэта галоўны індэкс Варшаўскай фондавай біржы, які складаецца з 20 найбуйнейшых і найбольш ліквідных кампаній, якія каціруюцца на асноўным рынку Варшаўскай фондавай біржы.

Індэкс быў запушчаны 16 красавіка 1994 года, яго базавая вартасць складала 1 000 пунктаў.

IAR/аз