Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча змагаецца за мільярды злотых. Краіна абскарджвае рашэнне па справе вакцын супраць кавіду

04.08.2026 14:37
У 2022 годзе Польшча адмовілася прымаць некаторую частку вакцын «Pfizer».
Ba
Bакцынaspencerbdavis1/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча змагаецца за мільярды злотых. Краіна абскарджвае рашэнне па справе вакцын супраць кавіду фірмы «Pfizer», якія ўрад не забраў ад вытворцы. Гаворка ідзе пра мільярды злотых і мільёны незапатрабаваных доз.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што Польшча падала апеляцыю на рашэнне франкамоўнага суда першай інстанцыі ў Бруселі ад 1 красавіка 2026 года. Справа тычыцца пазову, пададзенага кампаніямі «Pfizer Inc.», «Pfizer Export B.V». і «BioNTech Manufacturing GmbH» супраць Польшчы ў сувязі з невыкананнем Польшчай абавязацельстваў па закупцы вакцын супраць COVID-19 у 2022 годзе.

У выніку рашэння суда першай інстанцыі Польшчы загадана забраць 64 мільёны доз вакцыны і выплаціць «Pfizer» больш за 5,5 мільярда злотых. Акрамя таго, да гэтай сумы варта дадаць прыблізна 170 мільёнаў злотых судовых выдаткаў.

Міністэрства аховы здароўя падкрэсліла, што ў апеляцыі таксама змяшчаецца просьба прыпыніць выкананне рашэння да разгляду справы апеляцыйным судом. Паводле міністэрства, рашэнне суда першай інстанцыі не ўлічвала ўсе адпаведныя фактычныя і юрыдычныя абставіны, якія сталі падставай для апеляцыі.

У 2022 годзе Польшча адмовілася прымаць некаторую частку вакцын «Pfizer» супраць COVID-19. Асноўнай прычынай было тое, што сітуацыя з пандэміяй значна змянілася ў параўнанні з момантам падпісання кантракту ў 2021 годзе. Найважнейшымі прычынамі былі значнае зніжэнне попыту на вакцыны і высокія выдаткі. Польшча сцвярджала, што закупка дзясяткаў мільёнаў дадатковых доз, якія, верагодна, прыйдзецца ўтылізаваць пасля заканчэння тэрміну іх прыдатнасці, будзе неабгрунтаваным дзяржаўным выдаткам, асабліва на фоне выдаткаў, звязаных з вайной ва Украіне.

Medonet/ав