Як патлумачыла Малгажата Шукала, калі для мільёнаў школьнікаў заканчэнне навучальнага года — гэта доўгачаканы адпачынак і бесклапотнасць, то ў кожнай чацвёртай сямʼі дзеці не ездзяць у адпачынак на канікулах. Большасць з іх ніколі не падарожнічалі. Паводле дадзеных Польскага Чырвонага Крыжа, 364 тысячы чалавек жывуць у галечы.
— Пры Чырвоным Крыжы працуюць дамы культуры, якія летам працуюць як самастойныя абʼекты, але іх колькасць абмежаваная. Мы таксама выкарыстоўваем сетку з 16 інтэграцыйных цэнтраў, створаных пасля пачатку вайны ва Украіне, дзе самыя маленькія могуць прыняць удзел у адукацыйных мерапрыемствах і атрымаць псіхалагічную падтрымку. Выдатным прыкладам зʼяўляецца Цеханаў, дзе раённае аддзяленне Чырвонага Крыжа забяспечвае каля 300 свежых страў у дзень для дзяцей, якія жывуць у нястачы, семʼям, якія апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы, і людзей, якія апынуліся без прытулку.
Яна адзначыла, што польскі Чырвоны Крыж стараецца ісці насустрач самым маленькім дзецям нават тады, калі школы зачыненыя.
— Ажно 27 працэнтаў польскіх семʼяў не адпраўляюць сваіх дзяцей ні ў якія паездкі — больш за чвэрць з іх ніколі нікуды ў жыцці не ездзілі. Для гэтых дзяцей заканчэнне навучальнага года азначае не толькі адсутнасць паездкі на адпачынак, але перш за ўсё страту штодзённага гарачага харчавання, якое яны атрымлівалі ў школе. Таму для іх мы таксама арганізуем летнікі, — падкрэсліла яна.
Летась Польскі Чырвоны Крыж арганізаваў летнікі для 1000 чалавек. Сярод амаль мільёна чалавек, якім у 2025 годзе дапамог Польскі Чырвоны Крыж, было амаль 130 тысяч дзяцей.
PAP/юл