Бяспечны час, без пастаяннай пагрозы. Так казаў спікер Вярхоўнай Рады Украіны пра адпачынак украінскіх дзяцей у летніх лагерах у Польшчы. Руслан Стэфанчук у суправаджэнні старшыні Сейма Уладзімежа Чажастага наведаў украінскіх дзяцей у польскай Шчаўніцы. Пасля сустрэчы ён сказаў, што знаходжанне там паказала дзецям, што такое сапраўднае дзяцінства.
— Калі дзеці не хвалююцца пра тое, ці прыляціць ракета, ці не прыляціць, ці трэба вечарам спускацца ў падземнае сховішча, ці не. Тут яны атрымліваюць асалоду ад кантактаў з іншымі, ад цудоўных краявідаў, ад сяброўства, якое існуе паміж нашымі народамі.
Спікер Сейма Уладзімеж Чажасты (Włodzimierz Czarzasty) адзначыў, што адносіны паміж палітыкамі могуць быць рознымі, але спрэчкі ніколі не павінны адмоўна ўплываць на жыццё звычайных людзей, і што згоду магчыма дасягнуць на кожным узроўні.
— Такія сустрэчы — гэта пачатак вяртання таго, што мы страцілі. Я перакананы, што добрыя адносіны можна вярнуць. Таму разам з Русланам мы гэта робім. Мы лічым, што павінен быць канал кантактаў паміж польскім і ўкраінскім парламентамi. І што няма настолькі дрэннай сітуацыі, з якой не было б выхаду.
Украінскія дзеці, чые бацькі знаходзяцца на фронце, застануцца ў Польшчы яшчэ тыдзень.
IAR/нг