У Польшчы і ў цэлым у Еўропе імкліва выраслі продажы электрамабіляў. Гэтаму садзейнічаюць, у прыватнасці, субсідыі на куплю такіх аўтамабіляў, а таксама складаная сітуацыя на рынку паліва, выкліканая ўзброеным канфліктам на Блізкім Усходзе.
Старшыня праўлення Асацыяцыі дылераў і вытворцаў аўтамабільных запчастак (SDCM) Томаш Бэмбэн сказаў, што сабраныя дадзеныя вельмі наглядна дэманструюць рост попыту на электракары.
Так, у першым паўгоддзі гэтага года ў Еўрапейскім Саюзе было зарэгістравана больш за 1 млн 200 тыс. новых цалкам электрычных аўтамабіляў. Гэта больш чым 20% ад усіх новых рэгістрацый. Такім чынам, кожны пяты новы аўтамабіль у Еўропе з'яўляецца электрычным. У Польшчы паводле стану на канец чэрвеня налічвалася амаль 155 тыс. цалкам электрычных аўтамабіляў, а толькі за першае паўгоддзе бягучага года іх колькасць павялічылася больш чым на 22 тыс. адзінак, сказаў эксперт.
На думку Томаша Бэмбэна, высокія цэны на паліва на АЗС з'яўляюцца адным з галоўных аргументаў на карысць пакупкі электрамабіля.
Эксперты аўтамабільнай галіны нагадваюць, што электракар варта ацэньваць не толькі па кошце яго набыцця, але і па кошце эксплуатацыі.
вс