Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Буры пранесліся па поўдні Польшчы. Ратавальнікаў выклікалі больш за 1,1 тыс. разоў

18.08.2026 09:33
Ратавальнікі прыбралі 562 паваленыя дрэвы і галіны, 247 разоў адпампоўвалі ваду з затопленых тэрыторый, а таксама дапамагалі ліквідаваць пашкоджанні 43 дахаў.
.
Бура.Photo: FelixMittermeier/pixabay.com/CC0 Public Domain

Моцныя навальніцы з інтэнсіўнымі ападкамі, градам і шквалістым ветрам прайшлі ў панядзелак, 17 жніўня, па поўдні Польшчы. Найбольш пацярпелі ад стыхіі Сілезскае, Ніжнесілезскае і Малапольскае ваяводствы.

Дзяржаўная пажарная служба атрымала 1124 паведамленні і выязджала на ліквідацыю наступстваў непагадзі. Ратавальнікі прыбралі 562 паваленыя дрэвы і галіны, 247 разоў адпампоўвалі ваду з затопленых тэрыторый, а таксама дапамагалі ліквідаваць пашкоджанні 43 дахаў.

Найбольш напружанай сітуацыя была ў Лодзі, дзе пажарныя 127 разоў выязджалі на выклікі. У Аполі было 75 выездаў, у Познані — 58, у Варшаве — 44, у Кельцах — 29. У сталіцы 38 паведамленняў паступіла ў перыяд з поўначы да раніцы.

У Аполі і ваколіцах да 20:30 ратавальнікі 64 разы адпампоўвалі ваду з затопленых тэрыторый і 15 разоў ліквідоўвалі наступствы паваленых дрэў.

iar/эж