Труна з целам беларускага палітыка і грамадскага дзеяча Аляксандра Мілінкевіча выстаўленая для развітання ў Варшаўскай архікатэдры. Каля труны стаіць вянок ад прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага, а таксама ад пасольстваў Нідэрландаў і Літвы.
.
Развітацца з Мілінкевічам прыйшлі ў тым ліку вядомыя беларусы, у прыватнасці, Віктар Бабарыка, Аляксандр Івулін, Аляксандр Фядута.
Учора лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам.
.
Развітанне пачалося а 10:00 гадзіне (11:00 беларускага часу), а 12:00 (13:00 па Мінску) — Святая Імша.
слухайце АЎДЫЁ — выказванні беларусаў, якія прыйшлі развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам
.
А 15:00 гадзіне (16:00 беларускі час) пачнецца цырымонія пахавання на Вайсковых могілках «Павонзкі».
.
Аляксандр Мілінкевіч — вядомы беларускі палітык, грамадскі дзеяч, навуковец. Нарадзіўся ў ліпені 1947 года ў Гродне. З 1990 па 1996 год быў віцэ-мэрам горада на Нёмане. У 2006 годзе — кандыдат у прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі. Пасля 2020 года — у вымушанай эміграцыі. У канцы мінулага года ў Варшаве яму зрабілі складаную аперацыю, ад наступстваў якой Мілінкевіч так і не змог паправіцца. Памёр 11 жніўня 2026 года.
вс