У жніўні ўзровень беспрацоўя ў Польшчы нязначна вырас. Паводле папярэдняй ацэнкі Міністэрства па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі, у мінулым месяцы згаданы паказчык склаў 5,9%, то бок вырас на 0,1% у параўнанні з ліпенем.
Самы нізкі ўзровень беспрацоўя быў зафіксаваны ў Вялікапольскім ваяводстве — 3,8%, а самы высокі — у Вармінска-Мазурскім — 9,3%.
Паводле дадзеных міністэрства, у параўнанні з ліпенем узровень беспрацоўя застаўся нязменным у большасці ваяводстваў (11), а ў пяці ён павялічыўся на 0,1%.
У канцы мінулага месяца ў цэнтрах занятасці было зарэгістравана 911 тысяч беспрацоўных, што амаль на 5 тысяч больш, чым у ліпені.
IAR/аз