Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Караль Наўроцкі ўшанаваў памяць ахвяр тэрактаў 11 верасня 2001 года

11.09.2026 15:51
Прэзідэнт усклаў вянок да мемарыяльнай дошкі, размешчанай у капліцы Прэзідэнцкага палаца.
Караль Наўроцкіфота: Karol Nawrocki/X

У 25-ю гадавіну нападу на Сусветны гандлёвы цэнтр (WTC) прэзідэнт Караль Наўроцкі ўшанаваў памяць ахвяр тэрарыстычных актаў 11 верасня 2001 года.

Дваццаць пяць гадоў таму тэрарысты з групоўкі «Аль-Каіда» захапілі ў ЗША чатыры самалёты; два з іх урэзаліся ў вежы WTC у Нью-Ёрку, а трэці — у будынак Пентагона ў Вашынгтоне. Чацвёрты самалёт, які павінен быў урэзацца щ Капітолій, пацярпеў крушэнне ў штаце Пенсільванія пасля таго, як пасажыры аказалі супраціўленне захопнікам. Гэта быў самы кровапралітны тэрарыстычны акт у гісторыі ЗША, які забраў жыцці 2996 чалавек і прывёў да ранення тысяч людзей.

У пятніцу Караль Наўроцкі ўшанаваў памяць ахвяр нападаў, усклаўшы вянок да мемарыяльнай дошкі, размешчанай у капліцы Прэзідэнцкага палаца.

У паведамленні Канцылярыі прэзідэнта адзначаецца, што ў капліцы таксама знаходзіцца крыж, выраблены са стальных канструкцый разбураных вежаў Сусветнага гандлёвага цэнтра — падарунак ад паліцэйскіх і пажарных, якія ўдзельнічалі ў выратавальных аперацыях.

Пасля нападаў 11 верасня НАТА ўпершыню задзейнічала артыкул 5 Паўночнаатлантычнага дагавора. Сілы ЗША і іх саюзнікаў хутка адхілілі рух «Талібан» ад улады ў Афганістане. Да канца 2001 года талібы страцілі кантроль над буйнымі гарадамі і часткова адступілі, у тым лику Пакістан.

PAP/нг

З нагоды 25-ай гадавіны тэрактаў у Нью-Ёрку польскі рэжысёр зняў фільм пра тыя падзеі

11.09.2026 08:29
Гэтая стужка — асабістае вяртанне галоўнага героя: да месца, да ўспамінаў і да людзей, чыё жыццё назаўсёды змянілася пасля нападаў у Нью-Ёрку.

Праз 25 гадоў пасля тэрактаў 11 верасня найбольшай пагрозай для Амерыкі з'яўляецца яна сама

11.09.2026 12:03
Амерыканцам удалося прадухіліць паўтарэнне буйнога тэракта ў сваёй краіне, але яны заплацілі за гэта вялікую цану.