Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія лекары правялі піянерскую эндаскапічную аперацыю з выкарыстаннем радыёхваль

03.10.2026 10:43
Працэдуру выканаў прафесар Марцін Палкоўскі з аддзялення гастраэнтэралогіі і анкалогіі інстытута падчас канферэнцыі «Жывая эндаскапія» ў Варшаве.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Нацыянальным інстытуце анкалогіі ў Варшаве была праведзена эндаскапічнае выдаленне адэномы наднырачнікаў. Пацыентка — маладая жанчына з функцыянуючай адэномай наднырачнікаў, якая выклікае цяжкую гіпертанію.

Шляхам увядзення спецыяльнай прылады ў страўнік пад кантролем эндаскапічнага ўльтрагуку пухліна была дакладна знішчана без неабходнасці традыцыйнай аперацыі, тлумачыць прафесар Міхал Камінскі з Нацыянальнага інстытута анкалогіі.

— Праз сценкі страўніка, з сярэдзіны. Мы ўводзім апарат, які нагадвае зонд, і які мае апарат УГД, дзякуючы гэтаму мы дакладна бачым унутраныя органы. У пацыенткі ўдалося ідэнтыфікаваць гуз, убіць у яго іглу, скіраваць у гуз радыёхвалі і дзякуючы гэтаму яго знішчыць.

Падчас двухдзённай (2-3 кастрычніка) канферэнцыі «Жывая эндаскапія» ў Нацыянальным інстытуце анкалогіі будзе праведзена ў агульнай складанасці больш за 30 эндаскапічных працэдур, якія будуць транслявацца ў канферэнц-залы ў рамках навучання лекараў.

Упершыню за дзесяцігадовую гісторыю «Жывой эндаскапіі» ўдзельнікі канферэнцыі змогуць назіраць за працэдурай, якая праводзіцца ў прамым эфіры ў Балтыморы, ЗША. Амерыканскія лекары ў сваю чаргу змогуць сачыць за аперацыямі, якія праводзяць польскія спецыялісты ў Варшаве.

ав