Аднак ён дадаў, што гэтае рашэнне яшчэ павінны рэалізаваць Пентагон і Міністэрства нацыянальнай абароны.
— Зялёнае святло ад Белага дома ёсць. Прэзідэнт Трамп выразна напісаў пра гэта 17 верасня, але Пентагон, Міністэрства нацыянальнай абароны і польскія вайскоўцы павінны яго рэалізаваць. Мы дакладна даведаемся, ці была база створана, ці не, калі, спадзяюся, прэзідэнт Трамп прыедзе, каб адкрыць гэту базу ў Польшчы, — сказаў Марцін Пшыдач падчас брыфінгу пасля сустрэч у Белым доме і Дзяржаўным дэпартаменце.
Прэзідэнцкі міністр расказаў, што амаль 40 хвілін размаўляў у Белым доме з намеснікам дарадцы прэзідэнта Трампа па нацыянальнай бяспецы Майклам Нідхэмам і ў Дзяржаўным дэпартаменце — з двума намеснікамі дзяржаўнага сакратара Марка Рубіа. Ён сказаў, што тэмы абмеркавання ўключалі прысутнасць амерыканскіх войскаў у Польшчы, пастаянную базу, ваенную тэхніку і амерыканскія інвестыцыі.
Паводле слоў Пшыдача, канкрэтная прысутнасць амерыканскіх войскаў будзе вызначана ў глабальным аглядзе разгортвання сіл, які Пентагон апублікуе «хутчэй за ўсё, у лістападзе». З польскага боку, паводле яго ацэнак, неабходныя крокі будуць уключаць спецыяльны закон, сумесны выбар месца з амерыканцамі і будаўніцтва інфраструктуры.
ав