Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Туск павіншаваў польскіх настаўнікаў з іх прафесійным святам

14.10.2026 15:39
Нацыянальны дзень адукацыі быў заснаваны ў гадавіну стварэння ў 1773 годзе Камісіі нацыянальнай адукацыі — першага міністэрства адукацыі ў Еўропе, якое рэфармавала сістэму ў Польскім Каралеўстве і Вялікім Княстве Літоўскім.
     . , 14  2026 .
Дональд Туск выступае перад польскімі настаўнікамі. Варшава, 14 кастрычніка 2026 года. PAP/Marcin Obara

З нагоды Дня нацыянальнай адукацыі прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск павіншаваў польскіх настаўнікаў і выказаў ім найлепшыя пажаданні. Кіраўнік польскага ўраду таксама звярнуў увагу на серыю нападаў у школах, якія мелі месца ў апошні час.

— Я хацеў бы падзякаваць вам за тое, што справіліся ў цяжкай сітуацыі. Я хацеў бы падзякаваць вам за тое, zr вы — мужчыны і жанчыны па ўсёй Польшчы — паводзілі сябе ў тыя дні, калі адбыліся напады. Толькі дзякуючы выдатнаму супрацоўніцтву педагогаў і паліцэйскіх сітуацыя была вельмі хутка ўзята пад кантроль. Менавіта ў такія крытычныя дні вы паказалі, наколькі адданыя сваёй місіі.

Прэмʼер-міністр прызнаў, што вайна за ўсходняй мяжой патрабуе выдзялення максімальных рэсурсаў на бяспеку. Аднак ён падкрэсліў, што гэтага нельга рабіць за кошт настаўнікаў і сістэмы адукацыі.

Нацыянальны дзень адукацыі быў заснаваны ў гадавіну стварэння ў 1773 годзе Камісіі нацыянальнай адукацыі — першага міністэрства адукацыі ў Еўропе, якое рэфармавала сістэму ў Польскім Каралеўстве і Вялікім Княстве Літоўскім.

Згодна з дадзенымі Міністэрства адукацыі, у Польшчы працуе больш за 700 тыс. настаўнікаў.

вс