Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Розніца ў цане бензіну і дызельнага паліва на запраўках рэкордна высокая

02.11.2026 17:00
Літр дызельнага паліва каштуе на 1,67 злотага даражэй, чым літр 95-актанавага бензіну.
.
. PAP/EPA/ARSHAD ARBAB

Фінансавы аналітык Лукаш Скіба гаворыць, што Еўропа з цяжкасцю імпартуе дызельнае паліва з ЗША з-за росту выдаткаў на марскія перавозкі і канкурэнцыю з боку Бразіліі:

— Па прычыне вельмі высокіх выдаткаў на марскія перавозкі нашыя магчымасці транспартыроўкі дызеля ў Еўропу былі моцна абмежаваныя. Па прычыне праблем на трасе з Мексіканскага праліву, то бок імпарт дызеля з ЗША ў Еўропу ўпаў на прыкладна 30%.

Еўропе не патрэбныя дадатковыя нафтаперапрацоўчыя заводы, каб вырабляць больш дызельнага паліва. Праблема палягае ў дэфіцыце прыдатных гатункаў сырой нафты для перапрацоўкі на нафтаперапрацоўчых заводах, дадае Лукаш Скіба.

Устойлівае паляпшэнне цэн на запраўках будзе залежаць у першую чаргу ад нармалізацыі экспарту паліва як з Персідскага заліва, так і з Расіі. Сёння (панядзелак, 2 лістапада) літр 95-актанавага бензіну каштуе максімум 6,48 злотых, а літр дызельнага паліва — 8,15 злотых.

ав