Супрацоўнікі Памежнай службы Любускага ваяводства затрымалі чатырох небяспечных замежнікаў, якія знаходзяцца ў вышуку Інтэрпола. Усім ім пагражае працэдура экстрадыцыі.
Затрыманні адбыліся 22 і 23 лістапада падчас памежнага кантролю ў раёнах Свецка і Слубіцэ ля нямецкай мяжы. Сярод затрыманых былі грамадзяне Украіны, Сербіі, Малдовы і Таджыкістана, якія знаходзяцца ў вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў.
25-гадовы грамадзянін Украіны знаходзіцца ў вышуку па падазрэнні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, якая займалася кантрабандай людзей праз мяжу, а 33-гадовы грамадзянін Сербіі — па падазрэнні ў вытворчасці наркотыкаў. 23-гадовы грамадзянін Малдовы знаходзіцца ў вышуку па абвінавачваннях у знішчэнні маёмасці, рабаванні і хуліганстве. Пераслед гэтых мужчын пачалі службы краін іх паходжання.
44-гадовага грамадзяніна Таджыкістана шукаюць па падазрэнні ва ўзброеным рабаванні па запыце Расіі.
Па просьбе пракуратуры небяспечныя мужчыны будуць узятыя пад варту да завяршэння працэдуры экстрадыцыі.
PAP/ав