Больш за 6,5 мільёна злотых (1млн 625 тыс еўра) сабрана ў рамках дабрачыннай акцыі «Цяпло з Польшчы для Кіева». Дзякуючы ёй ва Украіну пастаўляюць электрагенератары і сучасныя зарадныя станцыі.
Арганізатарамі акцыі з’яўляюцца фонд Stand with Ukraine, партал Sestry.eu, фонды «Дэмакратыя» і «Адкрыты дыялог», а таксама The Diplomatic Platform. Ініцыятыву падтрымлівае Польская рада бізнесу.
Арганізатары збору нагадваюць, што Расія, не здолеўшы за больш чым чатыры гады атрымаць перамогу на фронце, спрабуе прымусіць Украіну да капітуляцыі, наносячы ўдары па грамадзянскіх аб’ектах.
— Расійскія ракеты і беспілотнікі палююць на школы, дзіцячыя садкі, бальніцы і цеплаэлектрацэнтралі. Кожную ноч яны ператвараюць украінскія гарады ў зоны холаду і бяссоння, дзе дзеці вучацца ў сховішчах, а праца бальнічных аддзяленняў залежыць выключна ад аварыйнага электразабеспячэння, — гаворыцца ў паведамленні арганізатараў акцыі.
— У сітуацыі, калі штодня няма электрычнасці і ацяплення, кожны грош патрэбны, — сказаў Польскаму радыё каталіцкі святар Вальдэмар Павэлец, які жыве ў Кіеве.
На рахунку дабрачыннай акцыі ўжо амаль 6 мільёнаў злотых. Яшчэ больш за 500 тысяч злотых ахвярадаўцы паабяцалі пералічыць.
IAR/яс