Беларуская Служба

Памёр прэзідэнт Туніса

25.07.2019 14:03
Беджы Каід Эс-Себсі быў першым дэмакратычна абраным прэзідэнтам гэтай краіны.
     -.
Памёр прэзідэнт Туніса Беджы Каід Эс-Себсі.PAP/EPA/MOHAMED MESSARA

Памёр прэзідэнт Туніса Беджы Каід Эс-Себсі. Яму было 92 гады. Кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта паведаміў, што лідар Туніса памёр у чацвер раніцай у ваеннай бальніцы ў Тунісе. Напярэдадні ён бы шпіталізаваны з-за істотнага пагаршэння стану здароўя.

Беджы Каід Эс-Себсі быў першым дэмакратычна абраным прэзідэнтам гэтай краіны. Ён уступіў у пасаду 31 снежня 2014 года.

Парламенцкія выбары ў Тунісе павінны адбыцца 6 кастрычніка, а прэзідэнцкія - 17 лістапада.

Згодна з Канстытуцыяй да выбараў новага прэзідэнта абавязкі кіраўніка дзяржавы будзе выконваць старшыня парламента.

аз