Беларуская Служба

ААН заклікае да барацьбы з мовай нянавісці

07.08.2019 13:11
Гаворачы пра гэта прэс-сакратар Высокага камісара АНН па правах чалавека Рупэр Колвіл прыгадаў апошнія страляніны ў Злучаных Штатах.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/JOHN G. MABANGLO

ААН звярнулася да афіцыйных уладаў дзяржаў з заклікам стрымліваць мову нянавісці, накіраваную супраць меншасцяў, у тым ліку рэлігійных і этнічных. Менавіта мова нянавісці стварае прыдатны грунт для гвалту.

Гаворачы пра гэта прэс-сакратар Высокага камісара АНН па правах чалавека Рупэр Колвіл прыгадаў апошнія страляніны ў Злучаных Штатах.

’’Мы адназначна асуджае расізм, ксенафобію і адсутнасць талерантнасці ва ўсіх праявах, улічваючы вяршэнства белых людзей. Заклікаем ўсе дзяржавы, у тым ліку ЗША, да ажыццяўлення адпаведных захадаў з мэтай ліквідацыі дыскрымінацыі’’.

Нагадаем, у выніку двух выпадкаў страляніны ў Злучаных Штатах, на мінулых выходных загінула 32 чалавека. Пасля атак прэзідэнт ЗША заклікаў змагацца з ’’культурай гвалту’’. Трамп сказаў, што амерыканцы павінны адзінагалосна асудзіць ’’расізм, фанатызм і вяршэнства белых людзей’’.   

IAR/эж