Беларуская Служба

Іран пагражае вайной

07.08.2019 14:58
Іранскія войскі затрымалі чарговы танкер у Армузскі праліве.
Дэманстрацыя новых іранскіх ракетEPA/DEFENSE MINISTRY Dostawca: PAP/EPA

ЗША кажуць пра «вайсковае рашэнне» пытання. Тэму асвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».

Прэзідэнт Ірану Гасан Рухані заявіў, што мір з Іранам – маці стабільнасці, а вайна з Іранам будзе маці ўсіх войнаў. Гэтыя словы прагучалі ў Тэгеране два дні пасля чарговага затрымання танкера ў Армузскім праліве.

Гэтая акцыя выклікала дыскусіі ў ЗША, каб вырашыць пытанне бяспекі суднаходства ў рэгіёне. Гэта азначае, вайну з Іранам, піша выданне.

На ваганні амерыканцаў неадкладна зрэагавала міністэрства абароны Ірану. Вайскоўцы паказалі тры новыя ракеты Ясін, Гаем і Балабан. Гэта ракеты з дальнасцю знішчэння цэлі каля 50 кіламетраў. Іх можна выстрэльваць з самалётаў і дронаў.

Іранскія вайскоўцы суправадзілі дэманстрацыю зброі гучнымі заўвагамі, дадае газета. Мы не завагаемся бараніць Ісламскую рэспубліку, нягледзячы на змову ды шкодніцтва Вялікага шатана з Амерыкі, заявіў генерал Іранскай арміі Амір Гатамі.

юл