Беларуская Служба

Міністр абароны Германіі змагаецца за бясплатныя чыгуначныя квіткі для жаўнераў

12.08.2019 18:11
Міністр абароны хоча, каб прафесійныя салдаты маглі ездзіць бясплатна на ўсіх цягніках Deutsche Bahn.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixel2013/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр абароны Германіі Анегрэт Крамп-Карэнбауэр хоча, каб усе прафесійныя жаўнеры маглі бясплатна карыстацца паслугамі Нямецкай дзяржаўнай чыгункі. Як паведамляе штотыднёвік Der Spiegel, нямецкая чыгунка Deutsche Bahn прапануе, каб нямецкія жаўнеры бясплатна маглі карыстацца выключна цягнікамі міжрэгіянальных лініі пры ўмове, што ў іх ёсць незабраніраваныя месцы.

Тым часам міністр абароны патрабуе, каб прафесійныя салдаты маглі ездзіць бясплатна на ўсіх цягніках Deutsche Bahn - без якіх-небудзь абмежаванняў.

„Мы хочам як мага хутчэй знайсці вырашэнне гэтага пытання. Жаўнеры заслугоўваюць нашай пашаны, і мы хочам паказаць, хто яны да нас”, - сказала Анегрэт Крамп-Карэнбауэр у інтэрв’ю тэлебачанні ZDF.

Паводле яе, бясплатныя квіткі для жаўнераў - гэта мінімум таго, чаго яны могуць чакаць ад грамадства за сваю нялёгкую і адданую службу.

У цяперашні час нямецкія жаўнеры могуць бясплатна падарожнічаць толькі ў цягніках міжрэгіянальных лініяў і толькі па маршруце, указаным у загадзе.

аз