Кіамарс Марцбан асуджаны за шпіёнскую дзейнасць супраць Ісламскай Рэспублікі Ірану, у прыватнасці на на карысць Злучаных Штатаў Амерыкі.
Адвакат іранскага пісьменніка заявіў, што будзе падаваць апеляцыю на прысуд, а таксама падкрэсліў, што яго кліент ніколі не падтрымліваў сувязі з урадам ЗША.
Кіамарс Марцбан абвінавачваўся ў розных сустрэчах і змове супраць нацыянальнай бяспекі Ірану, у распаўсюдзе прапаганды супраць дзяржаўнага ладу Ісламскай Рэспублікі і таксама ў абразе кіраўнікоў дзяржавы і «святасці». Аднак абвінавачванні ў злачыннай змове былі адкліканыя.
Публіцыст Марцбан амаль 10 гадоў быў у эміграцыі, дзе супрацоўнічаў з забароненымі ў Іране тэлевізійнымі кампаніямі. Кіамарс Марцбан вярнуўся ў Іран летась і амаль адразу быў арыштаваны іранскімі сілавікамі.
IAR/эж