Беларуская Служба

Нямецкія фермеры знайшлі замену расійскаму рынку

28.08.2019 13:58
«Сёння Кітай, уключаючы Ганконг, маюць для нас тое ж значэнне, што раней мела Расія».
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.pixabay

Вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі за пяць гадоў здолелі прыстасавацца да расійскай забароны на ўвоз еўрапейскіх прадуктаў. Пра гэта ў сераду, 28 жніўня, паведаміў агенцтву DPA віцэ-прэзідэнт Нямецкага сялянскага саюзу Вернэр Шварц.

«Страта расейскага рынку была вельмі адчувальнай для сельскай гаспадаркі Нямеччыны», – прызнаў ён. Аднак з часам і коштам вялікіх намаганняў нямецкія фермеры змаглі адкрыць для сябе новыя рынкі ў Азіі.

«Сёння Кітай, уключаючы Ганконг, маюць для нас тое ж значэнне, што раней мела Расія», – падкрэсліў Шварц, паведаміўшы, што штогадовы аб'ём аграрнага экспарту ў гэты рэгіён «дасягае амаль двух мільярдаў еўра».

Пераважна ў Азію ФРГ пастаўляе свініну, малочную ды збожжавую прадукцыю.       

паводле dw.com/эж