Беларуская Служба

Украінскі парламент прыняў закон, які дапускае імпічмент прэзідэнта

10.09.2019 14:07
Законапраект быў унесены новым прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Сцяг Украіны9743366/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінскі парламент прыняў закон, які дапускае імпічмент прэзідэнта. Да гэтай пары ажыццяўленне гэткай працэдуры было ва Украіне вельмі складанае. Законапраект быў унесены новым прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Папраўкі, унесеныя ва ўкраінскае заканадаўства, прадугледжваюць, што кіраўнік дзяржавы можа быць адкліканы з галоўнай пасады ў выпадку здрады дзяржаве, а таксама здзяйснення крымінальнага злачынства.

Новыя правілы вызначаюць парадак дзеянняў парламента, у тым ліку, галасаванне і стварэнне спецыяльнай камісіі па ацэнцы ўмоваў, неабходных для правядзення імпічменту.

Новы закон быў прыняты пераважнай большасцю галасоў дэпутатаў, перш за ўсё, ад партыі „Слуга народа” прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Гэтая партыя атрымала больш за палову мандатаў у Вярхоўнай Радзе Украіны на ліпеньскіх парламенцкіх выбарах.

аз