Беларуская Служба

Паляк будзе адказваць за сельскую гаспадарку ў Еўракамісіі

10.09.2019 15:16
Падзел пасадаў у новай Еўрапейскай камісіі аб’явіла ейная старшыня Урсула фон дэр Ляен.
Урсула фон дэр ЛяенPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Польскі кандыдат на еўракамісара Януш Вайцяхоўскі (Janusz Wojciechowski) будзе адказваць за сельскую гаспадарку. Падзел пасадаў у новай Еўрапейскай камісіі аб’явіла ейная старшыня Урсула фон дэр Ляен.

Паляк будзе адказваць за рэформу Агульнай сельскагаспадарчай палітыкі. Ён сам раней гаварыў, што ў Еўрасаюзе адсутнічае доўгатэрміновае стаўленне да еўрапейскай сельскай гаспадаркі.

Што датычыцца астатніх кандыдатаў, то чэшка Вера Ёўрова і бельгіец Дыдзье Рэйндэрс будуць адказваць за вяршэнства закона ў ЕС. У сваю чаргу Франс Тымерманс зоймецца падрыхтоўку амбітнай стратэгіі Еўрасаюза па барацьбе са зменамі клімату.

У сваю чаргу прадстаўнік Эстоніі будзе адказваць за энергетыку, а Румыніі - за транспарт. Абедзве краіны маюць падобныя да Польшчы пазіцыі ў гэтых галінах.

аз