Беларуская Служба

Украінскія парламентарыі не змогуць карыстацца імунітэтам

11.09.2019 15:03
 Новы закон уступіць у сілу з 1 студзеня 2020 года.
Prezydent Wołodymyr Zełenski podczas sesji Werchownej Rady
Prezydent Wołodymyr Zełenski podczas sesji Werchownej Rady Shutterstock.com / Drop of light

З новага года ўкраінскія парламентарыі не змогуць карыстацца імунітэтам. Адпаведны закон падпісаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Папраўкі ў закон прапанаваў папярэдні прэзідэнт Пётр Парашэнка. 

Новы закон прыбраў з канстытуцыі палажэнні, згодна з якімі дэпутаты Вярхоўнай Рады мелі гарантыі, што без згоды парламента яны не могуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасці. Праект такіх зменаў, які ў папярэднім парламенце ўнёс прэзідэнт Парашэнка, атрымаў станоўчую ацэнку канстытуцыйнага суду. Змены прыняў новы парламент, у якім большасць атрымала партыя «Слуга народу» Уладзіміра Зяленскага. Сам прэзідэнт Зяленскі, які хацеў зняць недатыкальнасць дэпутатаў, падпісаў законапраект. Новы закон уступіць у сілу з 1 студзеня 2020 года.

Учора ўкраінскі парламент прыняў законапраект, вынесены Уладзімірам Зяленскім, які дазваляе імпічмент прэзідэнта.

яс