Сёння ў Вільні была адкрыта адмысловая скульптура, прысвечаная знакамітаму польскаму архітэктару і скульптару Антонію Вівульскаму (Antoni Wiwulski) – аўтару Грунвальдскага помніка ў Кракаве і Трох крыжоў у Вільні.
Скульптура, аўтарства літоўскіх мастакоў, прадстаўляе касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Яна была змешчаная ў тым месцы, дзе ў 1913 годзе пачалося будаўніцтва касцёла. Антоній Вівульскі не дачакаўся канца будаўніцтва святыні.
„У 1919 годзе, як член Віленскай самаабароны, удзельнічаў у абароне Вільні ад бальшавіцкіх сіл,” - нагадаў віленскі гісторык Вальдэмар Шэлкоўскі (Waldemar Szełkowski).
- Гэта выдатна паказвае, кім ён быў. Вівульскі быў грамадзянінам Вільні, але, перш за ўсё, ён быў палякам. Таму далучыўся да польскай Віленскай самаабароны.
Падчас службы Антоній Вівульскі захварэў і памёр 10 студзеня 1919 года. Яго магіла знаходзіцца на могілках Росы. Будаўніцтва касцёла працягвалася да пачатку Другой сусветнай вайны. Недабудаваная святыня ў камуністычныя часы была знесена, а на яе месцы быў пабудаваны „Палац культуры будаўніцтва”.
На пачатку года на фасадзе будынка, у якім знаходзілася штаб-кватэра Віленскай самаабароны, была адкрыта дошка, якая навязвае да службу Антонія Вівульскага ў гэтай арганізацыі.
аз