49-гадовы Аляксандр Вучыч знаходзіцца ў Вайсковым шпіталі ў Бялградзе. Канцылярыя прэзідэнта Сербіі паведаміла, што ў Вучыча назіраюцца праблемы ў працы сардэчна-сасудзістай сістэмы. Агенцтва Reuters са спасылкай на неназваную крыніцу паведаміла, што прэзідэнт знаходзіцца ў «стабільным стане».
Аляксандр Вучыч трапіў у шпіталь 15 лістапада ў другой палове дня. На дадзены момант сербскія ўлады не паведамілі больш дакладнай інфармацыі. Раней сербскія СМІ сцвярджалі, што Вучыч пакутаваў ад гіпертаніі.
Падчас вайны ў Югаславіі Аляксандр Вучыч і яго Сербская прагрэсіўная партыя падзялялі права-радыкальныя каштоўнасці. Сем гадоў таму, паабяцаўшы рэфармаваць Сербію і весці яе ў Еўрапейскі Звяз, партыя Вучыча здабыла ўладу. Цяперака ў бок Вучыча гучаць абвінавачанні ў абмежаванні грамадзянскіх правоў і свабодаў у краіне.
Нягледзячы на тое, што прэзідэнт у Сербіі адыгрывае пераважна цырыманіяльную ролю, Аляксандр Вучыч з’яўляецца лідарам кіроўнай Сербская прагрэсіўнай партыі.
PAP/эж