Пра гэта паведаміла Міжамерыканскага камісія па правах чалавека ў суботу, 16 лістапада. Паводле дадзеных камісіі, якая з'яўляецца структурай Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў, яшчэ 122 чалавекі былі параненыя.
Толькі за адзін дзень 15 лістапада ў выніку сутыкненняў паміж сілавікамі і прыхільнікамі зрынутага прэзідэнта краіны Эвы Маралеса загінулі 5 чалавек.
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет раскрытыкавала паліцыі і армію Балівіі за «залішняе і несуразмернае» ужыванне сілы. Гэта надзвычай небяспечна і можа прывесці да таго, што сітуацыя ў краіне цалкам выйдзе з-пад кантролю, папярэдзіла Бачэлет.
Эва Маралес – першы ў гісторыі Балівіі прэзідэнт прадстаўнік карэннага насельніцтва – пакінуў пасаду 10 лістапада на фоне працяглых, масавых пратэстаў супраць яго перавыбрання. Эва Маралес збег у Мексіку. З таго часу ў Балівіі не сціхаюць пратэсты прыхільнікаў Маралеса, якія дабіваецца вяртання ў краіну зрынутага прэзідэнта.
паводле dw.com/эж