Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін возьме ўдзел у чатырохбаковым саміце па справе Украіны, які адбудзецца 9 снежня ў Парыжы. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
У сустрэчы ў так званым ”нармандскім фармаце” прымуць удзел кіраўнікі Францыі, Расіі, Германіі і Украіны. Дзмітрый Пяскоў не адказаў на пытанне журналістаў наконт чаканняў Расіі адносна саміту.
аз