Беларуская Служба

Пракуратура патрабуе зняць недатыкальнасць з былога прэзідэнта Украіны

18.11.2019 16:31
Гаворка ідзе пра ціск, які Пётр Парашэнка, быццам бы, аказваў на суддзяў падчас выбару членаў Вярхоўнага Савета юстыцыі.
 , 2016 .
Пётр Парашэнка, 2016 год.Автор: president.gov.ua - President's participation in festivities on occasion of Day of Constitution of Ukraine, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=50628439

Пятра Парашэнку могуць абвінаваціць у аказанні ціску на суддзяў. Пра гэткія падазрэнні паведаміла Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны. Пракуратура патрабуе зняць недатыкальнасць з былога прэзідэнта Украіны.

Дзяржаўнае бюро расследаванняў накіравала ў Генеральную пракуратуру Украіны праект паведамлення аб падазрэннях у дачыненні да былога прэзідэнта. Як мы чытаем, яны фармулююцца ў рамках папярэдняга расследавання па справе ціску, які Пётр Парашэнка, быццам бы, аказваў на суддзяў падчас выбару членаў Вярхоўнага Савета юстыцыі.

Дзяржаўнае бюро расследаванняў таксама патрабуе, каб украінскі парламент альбо Вярхоўная Рада знялі дэпутацкую недатыкальнасць з Пятра Парашэнкі.

У прэс-службе экс-прэзідэнта Украіны падазрэнні, сфармуляваныя следчымі, названыя ініцыяванай Расеяй спробай дыскрэдытацыі Пятра Парашэнкі.

аз