Беларуская Служба

У Вашынгтоне абмяркоўваюць лёс Польшчы ў гады Другой сусветнай вайны

19.11.2019 13:13
Удзельнікі канферэнцыі сярод іншага абмяркоўваюць германізацыю польскіх дзяцей у гітлераўскай Нямеччыне і вобраз Другой сусветнай вайны ў камп'ютарных гульнях.
The Poland First to Fight conference will be held in Washington from Monday to Wednesday.
The "Poland First to Fight" conference will be held in Washington from Monday to Wednesday.Image: ipoland.org

Канферэнцыя «Poland First To Fight» (пераклад з ангельскай «Польшча першая ў змаганні») павінна паказаць, што палякі былі ахвярамі нямецка-фашысцкай акупацыі і камунізму, нагадаць аб тым, якія агромністыя страты Польшча панесла падчас вайны.

Прадстаўнік «Кааліцыя польскіх амерыканцаў» Станіслаў Сьлівоўскі патлумачыў Польскаму радыё, чаму была склікана дадзеная канферэнцыя:

-Мэта канферэнцыя – гэта дэманстрацыя праўды пра Польшчу і нашыя ахвяры ў гады вайны. Зараз гэтая праўды падробліваецца.

Канферэнцыя «Польшча першая ў змаганні» праходзіць Нацыянальным прэс-клубе Злучаных Штатаў. Сімпозіум распачаўся ў панядзелак 18 лістапада і працягнецца да серады. Удзельнікі канферэнцыі сярод іншага абмяркоўваюць удзел палякаў на розных франтах вайны, германізацыю польскіх дзяцей у гітлераўскай Нямеччыне і вобраз Другой сусветнай вайны ў камп'ютарных гульнях.

IAR/эж