Беларуская Служба

У Тайландзе Францішак чарговы раз звярнуў увагу на справу сексуальнай эксплуатацыі

22.11.2019 14:17
Змрочная слава Тайланду, як адной з галоўных цэляў сексуальнага турызму, гэта адзін з аспектаў, якія закранае папа падчас візіту ў гэтай краіне.
Францішак у Тайландзе PAP/EPA/VATICAN MEDIA HANDOUT

Папа рымскі Францішак, які знаходзіцца ў Тайландзе, чарговы раз звярнуў увагу на справу сексуальнай эксплуатацыі, якая з’яўляецца адной з самых вялікіх праблем гэтай краіны.
Звяртаючыся да святароў, манахаў, семінарыстаў і катэхетаў папа сказаў:

– Я хачу падтрымаць многіх з вас, хто штодзённа прысвячае жыццё Богу, а таксама здольны заўважыць дабро там, дзе іншыя бачаць толькі знявагу ці аб’ект для сексуальнага выкарыстання.

Папа рымскі асаблівым чынам звярнуўся да духавенства, якое дапамагае ахвярам сексуальнай эксплуатацыі.

«Часамі мы адчуваем бездапаможнасць у дачыненні да памеру прастытуцыі ў Тайландзе», – сказала РАР тайская манашка, якая ўдзельнічала ў Імшы з папам. Яна дадала, што памеры гэтай з’явы пужаюць.

Змрочная слава Тайланду, як адной з галоўных цэляў сексуальнага турызму, гэта адзін з аспектаў, якія закранае Францішак падчас візіту ў гэтай краіне.

ав