Беларуская Служба

Новы склад Еўракамісіі ўзгаднілі без прадстаўніка Вялікабрытаніі

23.11.2019 13:02
Еўрапейскую камісію ўзначаліць былы міністр абароны Германіі Урсула фон дэр Ляйен.
Flagi państw UE
Flagi państw UEShutterstock.com

Краіны Еўрасаюза ўхвалілі склад новай Еўракамісіі, якую ўзначаліць былы міністр абароны Германіі Урсула фон дэр Ляйен. У пятніцу, 22 лістапада, склад камісіі падтрымаў Камітэт пастаянных прадстаўнікоў ЕС, паведамляе «Нямецкая хваля».

Гэты крок неабходны перад тым, як склад камісіі будзе вынесены на галасаванне Еўрапарламента. Непасрэдна працу Еўракамісія пачне 1 снежня.

Склад новай Еўракамісіі ўзгаднілі без еўракамісара ад Вялікабрытаніі. Гэтая вакансія застаецца незанятай. Лондан быў абавязаны вылучыць каго-небудзь на пасаду еўракамісара, паколькі пасля чарговай адтэрміноўкі брэксіта на канец студзеня 2020 года краіна па-ранейшаму ўваходзіць у склад ЕС. Аднак брытанскі ўрад заявіў, што ў сувязі з парламенцкімі выбарамі 12 снежня бягучага года гэтага рабіць не будзе.

вс