Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрв'ю Польскаму тэлебачанню сумесна з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседай адзначыў добрыя адносіны, якія злучаюць дзве краіны. Агульная гісторыя і агульныя інтарэсы, на думку прэзідэнта, зʼяўляюцца асноўнымі фактарамі, якія спрыялі паляпшэнню адносін дзвюх краін у апошнія гады.
Прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў, што сяброўства Польшчы і Літвы ў НАТА зʼяўляецца гарантыяй бяспекі абедзвюх краін.
Прэзідэнт Літвы згадзіўся з тым, што польска-літоўскія адносіны вельмі добрыя, адначасова адзначыўшы, што абедзве краіны павінны прымаць больш актыўны ўдзел у забеспячэнні бяспекі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе. «Вільня і Варшава павінны актыўна клапаціцца пра бяспеку Цэнтральна-Усходняй Еўропы», сказаў прэзідэнт Літвы. Паводле яго слоў, неабходна засяродзіцца на незалежнасці краінаў гэтага рэгіёну ад Расеі, бо толькі так можна даць бяспеку Еўропе.
Паводле словаў Гітанаса Наўседы, добрае супрацоўніцтва паміж Польшчай і Літвой мае ключавое значэнне для развіцця абедзвюх краін, а таксама ўсёй Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
вс