Беларуская Служба

Брытанскія ўлады ўводзяць новы падатак

24.11.2019 14:36
Супраць багатых замежнікаў, якія павышаюць цэны на кватэры ды нерухомасці ў краіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарObraz falco z Pixabay/CC0

Замежныя пакупнікі нерухомасці ў Англіі павінны будуць плаціць дадатковы падатак – 3% ад сумы здзелкі, абвясціла кіроўная партыя. Улады спадзяюцца, што гэта спыніць росту коштаў на жыллё.

Цяпер замежныя пакупнікі, як фізічныя асобы, так і кампаніі, могуць набыць нерухомасць у Вялікабрытаніі так жа проста, як і яе грамадзяне. Аднак ужо даўно адзначаецца, што значная частка гэтых абʼектаў, асабліва ў прэстыжных прыгарадах Лондану, набываецца ў якасці капітальных укладанняў – перш за ўсё ў багацеямі з Расіі і Блізкага Усходу. Гэта памяншае прапанову на рынку нерухомасці, што і так занадта малая, і вядзе да росту коштаў. Асаблівую незадаволенасць брытанцаў выклікае тое, што многія з гэтых дамоў выкарыстоўваюцца толькі спарадычна і нават пустуюць.

Паводле статыстыкі ў 2014-16 гадах 13 працэнтаў нерухомасці ў Лондане купілі людзі, якія не зʼяўляюцца брытанскімі падатковымі рэзідэнтамі.
Новы падатак закранe каля 70 000 здзелак у год, прыносячы прыбытак у памеры 120 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Улады заяўляюць, што прызначаць гэтыя грошы на праграму барацьбы з бяздомнасцю.

Для некаторых уведзены падатак занадта нізкі. У такіх гарадах, як Сінгапур ці Ванкувэр, замежныя пакупнікі даплачваюць 20 працэнтаў ад кошту купленай нерухомасці.

ПР/юл