Беларуская Служба

Ля ўзбярэжжа Італіі перакулілася лодка з мігрантамі

24.11.2019 15:45
Працягваецца пошук асобаў, якія былі на лодцы падчас здарэння.
Здымак мае ілюстрацыйны характарObraz JayMantri z Pixabay/CC0

Італьянская берагавая ахова выратавала 143 чалавек, якія знаходзіліся на борце лодкі, што перакулілася падчас шторму ў моры непадалёк Лампедузы. Дзве жанчыны лічацца зніклымі.

Чатыры катары берагавой аховы Італіі прыйшлі на дапамогу мігрантам, калі жыхар Лампедузы паведаміў, што бачыў перакуленую 10-метровая лодку менш чым два кіламетры ад берага.

Калі мігрантаў даставілі ў порт, двое заявілі, што сярод выратаваных няма іх жонак. Пакуль італьянцам не ўдалося знайсці жанчын, экіпаж пошукавага верталёта і самалёта не заўважыў ніякіх целаў, якія плавалі б на вадзе.

Міністэрства ўнутраных спраў Італіі абвясціла, што выратаваныя мігранты будуць размешчаныя ў порце Месіна на Сіцыліі.

ПР/юл