Беларуская Служба

Борыс Джонсан абвясціў выбарчую праграму Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі

25.11.2019 11:49
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі паведаміў, што кансерватары не збіраюцца павышаць падаходны падатак.
.
Б. Джонсан PAP/EPA/WILL OLIVER

Хуткае зацвярджэнне дамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрапейскага Звязу і павелічэнне дзяржаўных выдаткаў – гэта некаторыя з прапановаў Кансерватыўнай партыі, якія ўтрымліваюцца ў яе перадвыбарчай праграме.

Апроч гэтага, прэм’ер-міністр краіны Борыс Джонсан абяцае інвестыцыі ў інфраструктуру з мэтай памяншэння сацыяльнага расслаення. Кансерватары намерваюцца выдаткаваць сродкі на стварэнне 50 тысяч ставак для медсёстраў і 20 тысяч ставак для паліцэйскіх.

Борыс Джонсан падкрэслівае, што перад усім першым крокам ураду павінна быць станоўчае вырашэнне пытанне брэкзіту:

-Давайце завершым брэкзіт і вернем упэўненасць у заўтрашнім дні нашым фірмам і сем’ям. Зробім так, каб у краіну хлынула хваля інвестыцый. Няхай наш розум і сэрца зоймуцца прыярытэтамі брытанцаў.

Таксама прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі паведаміў, што кансерватары не збіраюцца павышаць падаходны падатак.

IAR/эж