Беларуская Служба

У Чорным моры перакулілася судна, на якім было 14 тысяч авечак

25.11.2019 12:08
Вялікае грузавое судна Queen Hind, якое ішло пад сцягам астраўной дзяржавы Палау, што ў Ціхім акіяне, перавярнулася раніцай у нядзелю.
Owca wrzosówka
Owca wrzosówkashutterstock.com/Niall F

У Румыніі перавярнулася грузавое судна, на борце якога знаходзілася боль за 14 тысяч авечак. У аперацыі па выратаванні жывёл удзельнічаюць паліцэйскія, пажарныя і ваенна-марскі флот Румыніі.

Вялікае грузавое судна Queen Hind, якое ішло пад сцягам астраўной дзяржавы Палау, што ў Ціхім акіяне, перавярнулася раніцай у нядзелю, пасля таго як пакінула румынская порт Мідыя недалёка ад Канстанцы на ўзбярэжжы Чорнага мора.
На борце судна было 22 члены экіпажа – усе грамадзяне Сербіі. Яны былі выратаваны.

На месцы здарэння праводзіцца аперацыя па выратаванні авечак.

«Мы ўжо выратавалі невялікую колькасць авечак. Яны плавалі ў моры», – паведаміў прэс-сакратар службы хуткай дапамогі ў Канстанцы Стойка Анамарыя.
Аднак, як мяркуюць ратавальнікі, многія авечкі патанулі.

Чаму судна перакулілася, пакуль невядома. Як паведамілі ўлады, расследаванне будзе праводзіцца пасля таго, як завершыцца аперацыя па выратаванні авечак.

Судна пакінула порт Мідыя прыблізна ў 12:00 па мясцовым часе і накіроўвалася са сваім грузам у партовы горад Джыда ў Саудаўскай Аравіі.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, якая месціцца на сайце Marine Traffic, судна было пабудавана ў 1980 годзе. Яго даўжыня – амаль 85 метраў, ёмістасць – 3785 тон. Па дадзеных румынскіх СМІ, судна прыбыло ў порт Мідыя напярэдадні, 23 лістапада, з лівійскай сталіцы Трыпалі.

Порт Мідыя выкарыстоўваецца пераважна для паставак сырой нафты для размешчаных побач прамысловых і нафтахімічных аб'ектаў.

паводле bbc.com/эж