Старшыня Камітэту па замежных сувязях Сената Злучаных Штатаў Джым Рыш заявіў, што ў праекце бюджэту Міністэрства абароны на 2020 фінансавы год прадугледжаныя санкцыі ў дачыненні да фірмаў, якія ўдзельнічаюць у пракладцы газаправода Nord Stream 2, паведаміў амерыканскі сенатар.
У мінулую пятніцу Джым Рыш абвясціў аб санкцыях у кулуарах Міжнароднага форуму па бяспецы ў канадскім Галіфаксе. Паводле яго слоў, прычынай гэтага кроку з'яўляецца тое, што «акно зачынена», а «значная частка Nord Stream 2» ужо пабудавана.
Па словах сенатара Джыма Рыша, санкцыі будуць настолькі жорсткімі, што кампаніі вырашыць не ўдзельнічаць у гэтым праекце. «Гэта будзе каштаваць ім дорага. Я думаю, што калі санкцыі будуць ухвалены, кампанія павінна закрыцца, і расіянам давядзецца шукаць іншы шлях», – сказаў старшыня Камітэту па замежных справах Сената ЗША.
Змест законапраекта пакуль не апублікаваны. Аднак Джым Рыш запэўнівае, што ён адпавядае заканадаўству, зацверджаным у ліпені нормам Еўразвязу аб энергетычнай бяспецы. Значная частка амерыканскіх сенатараў пераканана, што Масква выкарыстоўвае пастаўкі сыравіны ў якасці інструмента палітычнага шантажу, а будаўніцтва і запуск «Паўночнага патоку 2» яшчэ больш узмоцніць гэтую небяспечную тэндэнцыю.
паводле wiadomosci.wp.pl/эж